16 лютага 2021
Удзельнікі VI Усебеларускага народнага сходу на працягу двух дзён абмяркоўвалі асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны. Большая частка прапаноў сацыяльна-эканамічнага характару была ўключана ў асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады. З улікам выступленняў удзельнікаў сходу і прапановаў, якія паступілі, рэдакцыйная камісія дапрацавала праект рэзалюцыі VI ВНС.
Рэзалюцыя пастанаўляе ўхваліць асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады і падтрымаць яе галоўную мэту: забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве і росту дабрабыту грамадзян за кошт мадэрнізацыі эканомікі, нарошчвання сацыяльнага капіталу, стварэння камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі чалавека.
Рэалізацыя прыярытэтаў наступных пяці гадоў будзе ажыццяўляцца па асноўных напрамках: паляпшэнне якасці жыцця праз узмацненне сямейнай палітыкі і ўмацаванне здароўя нацыі; паскоранае і збалансаванае рэгіянальнае развіццё праз стварэнне новых вытворчасцей, камфортнага асяроддзя пражывання, разгалінаванай транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры за межамі сталіцы і абласных цэнтраў; умацаванне прамысловасці праз мадэрнізацыю традыцыйных вытворчасцей, фарміраванне новых высокатэхналагічных галін.
Сярод ключавых напрамкаў – укараненне эфектыўных тэхналогій і цыфравізацыя, пашырэнне ўнутранага і ўязнога турызму, павышэнне якасці і даступнасці сацыяльных паслуг; лічбавая трансфармацыя праз інтэграцыю інфармацыйна-камунікацыйных і перадавых вытворчых тэхналогій ва ўсе сферы жыццядзейнасці, павышэнне лічбавай пісьменнасці насельніцтва. Ключавымі эканамічнымі фактарамі будуць эфектыўнае размеркаванне рэсурсаў, удасканаленне сістэмы кіравання дзяржактывамі, роўнае развіццё арганізацый усіх формаў уласнасці.
Ухваленыя на VI Усебеларускім народным сходзе прыярытэты з’яўляюцца важным укладам Рэспублікі Беларусь у рэалізацыю Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
Больш падрабязна пра рэзалюцыю можна пачытаць на vsebel.by.
КАРТА САЙТА