20 красавіка 2024
З 15 па 28 красавіка 2024 г. вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі прымаюць удзел у X Маладзёжным фестывалі ў галіне ўстойлівага развіцця «ВузЭкаФэст». Тэма фестывалю 2024 года – «Прафесійная арыентацыя маладых людзей у галіне ўстойлівага развіцця».
«ВузЭкаФэст» — культурна-асветніцкі праект краін СНД, накіраваны на паляпшэнне навакольнага асяроддзя за кошт укаранення канцэпцыі «зялёных» універсітэтаў і інтэграцыі прынцыпаў устойлівага развіцця ў дзейнасць ВНУ, гарадоў і краін праз раскрыццё лідэрскага патэнцыялу моладзі.
Фестываль аб’ядноўвае больш за 50 ВНУ з 28 гарадоў Беларусі, Расіі, Арменіі. Праграма мерапрыемстваў уключае лекцыі, семінары, акцыі, конкурсы, вэбінары на тэму кар’еры ў галіне ўстойлівага развіцця і іншыя мерапрыемствы, да якіх можа далучыцца любы жадаючы.
Падрабязная праграма анлайн- і афлайн-падзей «ВузЭкаФэст» даступная па спасылках:Праграма мерапрыемстваў у ВНУ БеларусіКаляндар вэбінараў
Удзел у Маладзёжным фестывалі ў галіне ўстойлівага развіцця «ВузЭкаФэст» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 13, 17 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА