ВНУ Беларусі прымуць удзел у маладзевым фестывалі ў галіне ўстойлівага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

ВНУ Беларусі прымуць удзел у маладзевым фестывалі ў галіне ўстойлівага развіцця

7 красавіка 2025

7-26 красавіка 2025 года студэнты з больш як 40 ВНУ Беларусі, Расіі і Узбекістана далучацца да XI маладзевага фестывалю ў галіне ўстойлівага развіцця «ВУЗЭкаФэст-2025». Ключавой тэмай форуму стане «Адаптацыя да наступстваў змены клімату на ўзроўні кампаній і рэгіёнаў».

«ВузЭкаФэст» — культурна-асветніцкі праект краін СНД. Місія праекта заключаецца ў паляпшэнні навакольнага асяроддзя за кошт укаранення канцэпцыі зялёных універсітэтаў і інтэграцыі прынцыпаў устойлівага развіцця ў дзейнасць ВНУ, гарадоў і краін.

Праграма фестывалю прадугледжвае правядзенне разнапланавых мерапрыемстваў па тэме ўстойлівага развіцця. У прыватнасці, для ўдзельнікаў арганізуюць навуковыя семінары, лекцыі, майстар-класы, тэматычныя дыскусіі. Таксама, студэнты змогуць узяць удзел у серыі віктарын, конкурсаў, дзелавых і інтэлектуальных гульняў, валанцёрскіх акцыях на экалагічную тэматыку, ініцыятывах па зборы макулатуры, пасадцы дрэў, добраўпарадкаванні помнікаў.

Падрабязная праграма мерапрыемстваў даступна на афіцыйным сайце фестывалю.

Удзел у маладзевым фестывалі ў галіне ўстойлівага развіцця «ВузЭкаФэст» робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 13, 17 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА