20 студзеня 2024
13 лютага 2024 года пройдзе Рэспубліканскі водны конкурс даследчых праектаў, арганізаваны ўстановай адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».
Рэспубліканскі конкурс праводзіцца з мэтай развіцця навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці навучэнцаў у сферы вывучэння і аховы водных рэсурсаў як эфектыўнага сродку павышэння якасці адукацыі.
Прыняць удзел у конкурсе могуць навучэнцы школ, каледжаў, устаноў дадатковай адукацыі ва ўзросце 14-17 гадоў. Навукова-даследчыя праекты могуць быць накіраваны на вывучэнне водных рэсурсаў рэгіёна любога маштабу, уплыў кліматычных змен на водныя рэсурсы, захаванне біяразнастайнасці водных аб’ектаў, прадухіленне забруджвання воднага асяроддзя і паляпшэнне яе якасці, вырашэнне праблем пітной вады і водазабеспячэння, цыфравізацыі воднай індустрыі, рацыянальнае водакарыстанне і ахову водных рэсурсаў на любым узроўні.
Заяўку на ўдзел у конкурсе неабходна накіраваць да 22 студзеня 2024 года.
Правядзенне Рэспубліканскага воднага конкурсу даследчых праектаў робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 6, 12, 14 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы.
КАРТА САЙТА