1

Вопыт Беларусі па вымярэнні міграцыйных і этнакультурных характарыстык прадстаўлены ў ЕЭК ААН

З 6 па 8 мая 2024 года ў Жэневе праходзіла Нарада групы экспертаў па статыстыцы і міграцыі. У рамках мерапрыемства былі разгледжаны пытанні фарміравання статыстычных даных па міграцыі ў рэгіёне ЕЭК ААН, умацавання рэгіянальнага супрацоўніцтва, падрыхтоўкі афіцыйнай статыстыкі па бежанцах, унутрана перамешчаных асоб і асоб без грамадзянства і інш.

Досвед Рэспублікі Беларусь быў прадстаўлены намеснікам Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Васілеўская Ж.М. У сваім выступленні яна адзначыла, што вынікі, атрыманыя ў ходзе правядзення перапісу насельніцтва, з’яўляюцца найбольш поўнымі, універсальнымі і супастаўнымі, што дае магчымасць праводзіць міжкраінавыя супастаўленні ўнутранай і знешняй міграцыі насельніцтва. Паводле апошняга перапісу ў Беларусі ўнутраная міграцыя значна перавысіла знешнюю і склала 3,4 млн. чалавек, з якіх 57,6% – жанчыны. Сярод асноўных прычын змены месца жыхарства адзначаюцца: сямейныя акалічнасці – 54,8%, праца – 19,8%, вяртанне на ранейшае месца жыхарства – 8,2%. Назіраецца рост удзельнай вагі беларусаў у структуры насельніцтва краіны. Сярод спосабаў распаўсюджвання даных адзначана інфармацыйна-аналітычная сістэма «Выніковыя даныя перапісаў насельніцтва», 10-працэнтная мікравыбарка па дадзеных перапісу насельніцтва 2019 года і інфармацыйна-аналітычная сістэма «Геастатыстыка».

З больш падрабязнай інфармацыяй аб удзеле беларускай дэлегацыі ў Нарадзе можна азнаёміцца па спасылцы.