6 красавіка 2020
31 сакавіка і 1 красавіка 2020 года навучэнцы ўстаноў адукацыі, якія ўваходзяць у склад Партнёрскай сеткі школ устойлівага развіцця, Рэсурсных цэнтраў комплекснай падтрымкі практык АУР і з’яўляюцца членамі Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця», прынялі ўдзел у вясновым дыскусійным анлайн-марафоне, які праходзіў у рамках інтэрнэт-праекта «Мэты ўстойлівага развіцця: думай і дзейнічай».
Удзел у вясновым дыскусійным анлайн-марафоне прынялі каля 30 навучэнцаў і настаўнікаў з 12 устаноў адукацыі Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай абласцей Рэспублікі Беларусі і горада Мінска.
Удзельнікі анлайн-марафону прадставілі ініцыятывы сваіх каманд, якія былі распрацаваныя і рэалізаваныя падчас правядзення інтэрнэт-праекта «Мэты ўстойлівага развіцця: думай і дзейнічай», падзяліліся атрыманым вопытам і матэрыяламі, прапанавалі ідэі новых ініцыятыў, якія можна ажыццявіць тут і зараз.
Больш інфармацыі пра вясновы дыскусійны анлайн-марафон можна знайсці на сайце каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» па спасылках: тут і тут.
КАРТА САЙТА