1

Выязны практыкум «Інвестыцыйныя магчымасці для развіцця тэрыторый, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»

26 сакавіка 2021 года ў г. Касцюковічы адбыўся выязны практыкум «Інвестыцыйныя магчымасці для развіцця тэрыторый, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» пад эгідай Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця А. М. Ісачэнка. Падчас практыкума была прэзентаваная канцэпцыя Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі МЗС, ПРААН, мясцовых органаў улады, прыватнага і навуковага сектара, грамадскіх арганізацый.

Удзельнікі практыкума прадставілі асноўныя напрамкі развіцця раёнаў Магілёўскай вобласці, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, праектныя ідэі і магчымасці іх фінансавання. С. А. Смолікава, намеснік старшыні Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта, распавяла аб развіцці Касцюковіцкага раёна і аб рэалізацыі канкрэтных мерапрыемстваў па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС і сацыяльна-эканамічнаму развіццю раёна. Г. М. Емяльянава, намеснік старшыні Краснапольскагараённага выканаўчага камітэта, спынілася на рэалізацыі асноўных напрамкаў Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС на 2016-2020 гады ў Краснапольскім раёне. Р. М. Іларыёнаў, намеснік старшыні Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта прадставіў ініцыятывы раёна, якія з’яўляюцца залогам устойлівага развіцця сельскіх тэрыторый. А. У. Куцарская, мясцовы памочнік Чэрыкаўскага райвыканкама, прэзентавала праекты ў галіне ўстойлівага развіцця ў Чэрыкаўскім раёне. Р. В. Мельнікаў, дырэктар Фонду «Устойлівы рэгіён» падрабязна спыніўся на функцыянаванні Чыгірынскага кластара.

Акрамя канкрэтных прыкладаў устойлівага развіцця раёнаў Магілёўскай вобласці, удзельнікі практыкума абмеркавалі агульныя пытанні падыходаў па развіцці праектнай дзейнасці (С. В. Тарасюк, дырэктар Міжнароднага Фонду Развіцця сельскіх тэрыторый), магчымасці фінансавання і стымулявання малога і сярэдняга бізнесу і прадпрымальніцтва (Ю. А. Кавецкая, начальнік аддзела арганізацыі фінансавання суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Банка развіцця), навуковыя падыходы да распрацоўкі Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы (Н. М. Батава, загадчыца сектара эколага-эканамічных праблем ДНУ «Інстытут эканомікі НАН Беларусі»), прынцыпы інавацыйнасці і зялёнай эканомікі як асновы для стварэння Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы (А. В. Козыр, дырэктар ТАА «Тэхнапарк «Палессе»»).

А. Л. Абрамюк, каардынатар праграм і праектаў ПРААН у Рэспубліцы Беларусь, прадставіў удзельнікам канцэпцыю Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы. Яна створыць ўмовы для абагульнення існуючых і наватарскіх рашэнняў, тэхналогій, метадаў кіравання і фінансавання для адраджэння пацярпелых тэрыторый і нікога не пакінуўшы ў баку ад магчымасцяў развіцця. Такім чынам, платформа ўнясе значны ўклад у лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця і будзе накіраваная на скарачэнне няроўнасці ў развіцці рэгіёнаў Беларусі.

Прэзентацыі ўдзельнікаў:

Аб падыходах па развіцці праектнай дзейнасці ў некаторых раёнах Магілёўскай вобласці

Аб развіцці Касцюковіцкага раёна з улікам рэалізацыі мерапрыемстваў па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС

Рэалізацыя асноўных напрамкаў Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС на 2016-2020 гады ў Краснапольскім раёне

Новыя падыходы для павышэння ўстойлівасці развіцця Чэрыкаўскага раёна на аснове праектнай дзейнасці

Ініцыятыва як залог устойлівага развіцця сельскіх тэрыторый

Аб рэалізацыі ініцыятыў па дадатковай адукацыі і стварэнні Чыгірынскага кластара

Інавацыйна-прамысловы кластар ў галіне біятэхналогій і зялёнай эканомікі як ўклад у стварэнне Чарнобыльскай інавацыйнай платформы

Праграма падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

Навуковыя падыходы да распрацоўкі Чарнобыльскай інвестыцыйнай платформы

Чарнобыльская інвестыцыйная платформа. Прэзентацыя канцэпцыі