1

Выйшаў статыстычны буклет аб прагрэсе Рэспублікі Беларусь у дасягненні Мэт устойлівага развіцця

Па выніках маніторынгу прагрэсу ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны статыстычны буклет «Беларусь на шляху дасягнення Мэт устойлівага развіцця, 2020».

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (Белстат) забяспечвае каардынацыю дзейнасці па маніторынгу і ацэнцы рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў Рэспубліцы Беларусь.

Прагрэс у дасягненні МУР адсочваецца на падставе аналізу дадзеных па нацыянальных паказчыках МУР. У публікацыі з дапамогай інфаграфікі прадстаўленыя паказчыкі, якія адлюстроўваюць устойлівае развіццё Рэспублікі Беларусь па кожнай з 17 МУР за пяцігадовы перыяд, у тым ліку ў разрэзе міжнародных рэйтынгаў, такіх як індэксы чалавечага развіцця, харчовай бяспекі і гендарнага разрыву і іншых.

Статыстычны буклет можна спампаваць на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь на рускай і англійскай мовах, а таксама ў раздзеле База даных па МУР.

З дадзенымі па паказчыках МУР можна азнаёміцца на Нацыянальнай платформе прадстаўлення справаздачнасці па паказчыках МУР.