Вынікі рэалізацыі дзяржаўных праграм разгледжаны на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Вынікі рэалізацыі дзяржаўных праграм разгледжаны на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

2 чэрвеня 2023

30 мая 2023 года адбылося пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытанню «Аб выніках выканання дзяржаўных праграм у 2022 годзе і ацэнкі эфектыўнасці іх рэалізацыі ў 2021-2022 гадах, задачах галінам і рэгіёнам для дасягнення запланаваных вынікаў дзяржпраграм па выніках пяцігадовага перыяду».

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2016 г. №289 «Аб парадку фарміравання, фінансавання, выканання і ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі дзяржаўных праграм» праведзена ацэнка 29 дзяржаўных праграм па больш як 500 паказчыках. У выніку ацэнкі 3 дзяржаўныя праграмы прызнаны высокаэфектыўнымі, 11 – эфектыўнымі, 15 – сярэднеэфектыўнымі.

На рэалізацыю пастаўленых задач і мерапрыемстваў дзяржаўных праграм за 2021-2022 гады накіравана каля 250 млрд. рублёў, з якіх 84 млрд. рублёў – бюджэтныя сродкі. Задачы выкананы больш як на 82%. Пры гэтым, за два гады рэалізавана больш за 3 тыс. мерапрыемстваў: пабудавана 8,6 млн. кв. м. жылля, праводзіўся рамонт дарог, уведзены ў эксплуатацыю будынка для больш як 50 устаноў адукацыі і аховы здароўя, зніжана энергаёмістасць ВУП на 5,1% да ўзроўню 2021 года і інш.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб рэалізацыі дзяржаўных праграм можна пазнаёміцца па спасылцы.

КАРТА САЙТА