Вынікі рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2021» - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Вынікі рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2021»

29 красавіка 2021

Міністэрства лясной гаспадаркі падвяло вынікі Рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2021», якая прайшла ў красавіку 2021 года ў чатырнаццаты раз. Усяго ў акцыі ўзялі ўдзел 58 778 чалавек, большай часткай валанцёры. За 7 дзён было высаджана больш за 33 мільёны дрэў. Вынікі акцыі можна паглядзець на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Такія акцыі, як Тыдзень лесу, што пашыраюць маштабы лесанасаджэння і лесааднаўлення, з’яўляюцца важным укладам у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 15 «Захаванне экасістэм сушы».

КАРТА САЙТА