20 верасня 2021
Для развіцця беларускай эканамічнай мадэлі неабходна стымуляваць развіццё сектара малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў цэлым шляхам стварэння спрыяльнага дзелавога клімату.
25 чэрвеня 2021 года Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам падпісаны Указ № 240 «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб’ектаў гаспадарання», накіраваны на ўдасканаленне парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у дачыненні да суб’ектаў гаспадарання: пастаўлена задача максімальна скараціць іх колькасць, спрасціць і перавесці ў лічбавы фармат.
Нароўні з сістэмнымі мерамі, у якасці інструмента падтрымкі ініцыятыўнасці грамадзян распрацавана Дзяржаўная праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на перыяд да 2025 года, якая забяспечвае рэсурсную і арганізацыйную падтрымку малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Для рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы распрацаваны комплекс з 38 мерапрыемстваў.
Дзейнасць па стварэнню спрыяльнага дзелавога клімату ў новай пяцігодцы будзе накіравана на павелічэнне долі МСП ў ВУП да 33%, у выручцы — 49%, экспарце тавараў — 35%, экспарце паслуг — 45%, у інвестыцыях — 40,1%.
Для вырашэння гэтай матывуючай задачы неабходныя максімальныя намаганні і плённая сумесная работа дзяржавы і бізнесу.
Развіццё прадпрымальніцтва ў нашай краіне з’яўляецца адным з традыцыйных прыярытэтаў эканомікі. Асноўны роляй МСП з’яўляецца насычэнне спажывецкага рынку запатрабаванымі таварамі і паслугамі. Прадпрымальніцтва стварае новыя працоўныя месцы, спрыяючы дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця 8 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб напрамках развіцця МСП на перыяд да 2025 года можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/obshchestvenno-politicheskie-i-v-oblasti-prava/2021/september/66198/.
КАРТА САЙТА