1

Вызначаны важнейшыя параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2024 год

2 кастрычніка 2023 года падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 307 «Аб важнейшых параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2024 год».

Галоўнай мэтай эканамічнай палітыкі 2024 года будуць забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і рост дабрабыту насельніцтва. Чакаецца, што прырост валавога ўнутранага прадукту прагназуецца на 3,8%, асноўнага капіталу на 3,9%, экспарту тавараў і паслуг на 7,6%, рэальных грашовых даходаў насельніцтва на 3,5%. Для дасягнення важнейшых параметраў будзе зацверджаны Мэтавы план сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2024 год. У ім будуць сканцэнтраваны першачарговыя задачы па рэалізацыі вытворчых, экспартных і інвестыцыйных планаў.

Асноўнымі драйверамі беларускай эканомікі вызначаны прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, ІТ- і іншыя паслугі, якія можа прапанаваць Беларусь. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме і ініцыятыве «Адзін раён – адзін праект».