Якасная адукацыя – важныя элемент дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця

Пытанні ўдасканалення падыходаў у сферы адукацыі разгледжаны 24 жніўня 2021 года на выніковым пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля тысячы педагогаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і галіновага прафсаюза.
У цэнтры ўвагі Рэспубліканскага педагагічнага савета стаялі стратэгічныя пытанні развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі да 2030 года. На педсавеце былі закрануты абсалютна ўсе тэмы адукацыйнай сферы (дашкольнай адукацыі, сярэдняй школы, прафесійнай падрыхтоўкі, вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі), а таксама абмяркоўваліся пытанні выхаваўчай працы. Асноўныя напрамкі пераўтварэння галіны адукацыі замацаваны ў праектах Кодэкса аб адукацыі і Канцэпцыі развіцця сістэмы адукацыі да 2030 года.
Сумесная зладжаная праца дазволіць паспяхова дасягнуць пастаўленых мэтаў і прасуне сістэму адукацыі на новы якасны ўзровень, што спрыяе рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і дасягненні Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых.
Больш падрабязна з пытаннямі, якія разглядаліся на пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета, можна азнаёміцца на сайце: https://pravo.by/.