З 1 верасня 2023 года ў Беларусі пачне працаваць база даных сацыяльнай падтрымкі і рэабілітацыі людзей з інваліднасцю

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2022 г. № 727 «Аб аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме сацыяльнай падтрымкі і рэабілітацыі інвалідаў» для аўтаматызацыі, комплекснага аналізу і інфарматызацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый пры рабоце з людзьмі з інваліднасцю будзе сфарміравана база даных сацыяльнай падтрымкі і рэабілітацыі людзей з інваліднасцю.
Звесткі для фарміравання і вядзення базы даных будуць збірацца ў электронным выглядзе пры дапамозе агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы, аператарам якой вызначана рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь». Увядзенне базы даных у пастаянную эксплуатацыю плануецца з 1 верасня 2023 года.
Фарміраванне базы даных сацыяльнай падтрымкі і рэабілітацыі людзей з інваліднасцю ўнясе важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 10, 16 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб базе даных можна азнаёміцца па спасылцы.