З 1 верасня набудуць моц асноўныя палажэнні новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

З 1 верасня набудуць моц асноўныя палажэнні новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі

31 жніўня 2022

З 1 верасня 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь уступаюць у сілу асноўныя палажэнні новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Новаўвядзенні датычацца павелічэння працягласці навучальнага года (з 1 верасня па 31 жніўня), арганізацыі тэматычных субот для школьнікаў (з 5-га класа), правядзення выніковай атэстацыі пасля завяршэння агульнай сярэдняй адукацыі па асобных вучэбных прадметах у выглядзе цэнтралізаванага экзамену, пашырэння сферы прымянення мэтавай падрыхтоўкі, укаранення інклюзіўных падыходаў у адукацыі.

Акрамя таго, у мэтах забеспячэння даступнасці і якасці адукацыйнага працэсу, бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстановах адукацыі, паспяховай сацыялізацыі навучэнцаў, а таксама павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь зацверджаны навучальныя планы, Дзяржаўны адукацыйны стандарт і «10 залатых правілаў педагога».

Аптымізацыя адукацыйнага працэсу з улікам тэндэнцый развіцця сучаснай адукацыйнай прасторы ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2022/2023 навучальным годзе можна азнаёміцца па спасылках: https://edu.gov.by/sistema-obrazovaniya/glavnoe-upravlenie-obshchego-srednego-doshkolnogo-i-spetsialnogo-obrazovaniya/srenee-obr/2022-2023-uchebnyy-god/, https://edu.gov.by/news/s-1-sentyabrya-vstupyat-v-silu-osnovnye-polozheniya-novoy-redaktsii-kodeksa-respubliki-belarus-ob-ob/.

КАРТА САЙТА