24 ліпеня 2025
Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2025 г. № 113 зацверджана абноўленая Інструкцыя аб парадку сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.
Інструкцыяй вызначаны парадак сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі ва ўстановах адукацыі і іншых арганізацыях, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць. Па сацыяльна-педагагічную падтрымку вучні могуць звярнуцца да сацыяльнага педагога, па псіхалагічную дапамогу — да педагога-псіхолага. У сваёй дзейнасці спецыялісты павінны кіравацца Кодэксам аб адукацыі, Кодэксам аб шлюбе і сям’і, законамі і прававымі актамі.
Дакумент таксама змяшчае задачы і прынцыпы аказання сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі і дэталёва апісаны ўмовы і іншыя асаблівасці работы спецыялістаў.
Забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай падтрымкі навучэнцаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 4 і іншых МУР.
КАРТА САЙТА