За «Тыдзень лесу» ў Беларусі пасадзілі больш за 23 мільёны дрэў

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» прайшла ў Рэспубліцы Беларусь з 28 сакавіка па 4 красавіка 2020 года. Добраахвотнікі разам з работнікамі лесагаспадарчых устаноў высадзілі больш за 23 мільёны дрэў (хвоя, елка і бяроза).
Паводле інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, новы лес пасадзілі на плошчы 5 435,9 га, валанцёры працавалі на 2332 аб’ектах, у акцыі ўзялі ўдзел 42 тысячы чалавек. Яны прыбралі 3 437 кубаметраў адходаў і рэстаўравалі 200 аб’ектаў адпачынку. У 75 месцах краіны былі закладзены памятныя алеі.
Правядзенне акцыі «Тыдзень лесу» з’яўляецца укладам у рэалізацыю задачы 15.2. Мэты ўстойлівага развіцця 15 «Укараненне метадаў рацыянальнага выкарыстання ўсіх тыпаў лясоў, прыпыненне абязьлесеньня, аднаўленне лясоў, што дэградавалі і значнае пашырэнне маштабаў лесанасаджэння і лесааднаўлення ва ўсім свеце».