5 красавіка 2021
У Беларусі праводзіцца сістэмная работа па забеспячэнні якаснай пітной вадой усіх жыхароў краіны. На сёння забяспечанасць спажыўцоў якаснай пітной вадой у Беларусі складае 94,7%.
У адпаведнасці з падпраграмай «Чыстая вада» Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады, да 2025 года гэты паказчык павінен скласці 100%. Для гэтага ў рамках падпраграмы «Чыстая вада» запланавана пабудаваць больш за 860 станцый абезжалезвання, 109 населеных пунктаў перападключыць да сістэм цэнтралізаванага водазабеспячэння і рэканструяваць 70 ачышчальных збудаванняў.
Рэспубліка Беларусь актыўна прасоўвае пытанні ўстойлівага выкарыстання водных рэсурсаў на міжнароднай арэне. Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у сустрэчы высокага ўзроўню па пытаннях рэалізацыі мэт і задач Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, арганізаванай 22 сакавіка 2021 года ў Штаб-кватэры ААН. Беларусь далучылася да сумеснай заявы сустрэчы, якую падпісалі 156 краін, пацвердзіўшы сваю прыхільнасць выкананню МУР 6 «Чыстая вада і санітарыя».
Устойлівае выкарыстанне і захаванне водных рэсурсаў – складовая частка ўстойлівага развіцця. Забеспячэнне ўсеагульнага і раўнапраўнага доступу да бяспечнай і недарагой пітной вадой для ўсіх з’яўляецца важным укладам у дасягненне МУР 6.
КАРТА САЙТА