12 сакавіка 2021
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2021 г. №103 зацверджана Дзяржаўная праграма «Энергазберажэнне» на 2021-2025 гады. Мэта Дзяржаўнай праграмы – павышэнне эфектыўнасці вытворчай сферы нацыянальнай эканомікі і ўмацаванне энергетычнай бяспекі краіны.
Дзяржаўная праграма складаецца з двух падпраграм: «Павышэнне энергаэфектыўнасці» і «Развіццё выкарыстання мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў, у тым ліку аднаўляльных крыніц энергіі». Сярод запланаваных мерапрыемстваў – укараненне сучасных энергаэфектыўных тэхналогій, энергазберагальнага абсталявання, прыбораў і матэрыялаў; павышэнне эфектыўнасці работы энергетычных магутнасцяў; будаўніцтва, рэканструкцыя, мадэрнізацыя энергакрыніц з выкарыстаннем тэхналагічнага абсталявання, якое працуе на аднаўляльных крыніцах энергіі. Таксама плануецца зніжаць залежнасць ад вуглевадароднай сыравіны і павялічваць аб’ём выкарыстання мясцовых відаў паліва.
Пашырэнне інфраструктуры і мадэрнізацыя тэхналогій для сучаснага і ўстойлівага энергазабеспячэння з’яўляецца важным укладам у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 7 «Недарагая і чыстая энергія».
Азнаёміцца з Дзяржаўнай праграмай можна на сайце Дэпартаменту па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.
Фота: minenergo.gov.by
КАРТА САЙТА