16 верасня 2021
15 верасня 2021 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №348 зацверджана Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Беларусі на перыяд да 2025 года.
Галоўнымі мэтамі новай праграмы з’яўляюцца развіццё навукова-тэхналагічнага патэнцыялу краіны, прасоўванне айчынных тэхналогій на сусветны рынак і выкарыстанне перадавых замежных тэхналогій.
У выніку выканання Дзяржаўнай праграмы да 2025 года плануецца стварэнне каля 100 высокапрыбытковых экспартна арыентаваных вытворчасцей, павелічэнне ўдзельнай вагі інавацыйна-актыўных арганізацый апрацоўчай прамысловасці да 30,5%, аб’ёму экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі да $ 18,3 млрд.
Павышэнне ролі інавацый, змяненне тэмпаў, напрамкаў і механізмаў развіцця інавацыйных працэсаў з’яўляюцца аднымі з ключавых фактараў, якія спрыяюць эканамічнаму росту краіны і паляпшэнню жыцця насельніцтва, а таксама дасягненню Рэспублікай Беларусь Мэтаў ўстойлівага развіцця 8, 9, 12 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб Дзяржаўнай праграме можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/president/view/utverzhdena–gosprogramma–innovatsionnogo–razvitija–belarusi–do-2025-goda-460003-2021/.
КАРТА САЙТА