1

Зацверджана Дзяржаўная праграма «Лічбавае развіццё Беларусі»

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2021 г. № 66 была зацверджаная Дзяржаўная праграма «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021-2025 гады. Мэта праграмы – укараніць інфармацыйна-камунікацыйныя і перадавыя вытворчыя тэхналогіі ў галіне нацыянальнай эканомікі і сферы жыццядзейнасці грамадства.

Дзяржаўная праграма складаецца з наступных падпраграм: Інфармацыйна-аналітычнае і арганізацыйна-тэхнічнае суправаджэнне лічбавага развіцця, Інфраструктура лічбавага развіцця, Лічбавае развіццё дзяржаўнага кіравання, Лічбавае развіццё галін эканомікі, Рэгіянальнае лічбавае развіццё, Інфармацыйная бяспека і «лічбавы давер».

Сярод запланаваных мерапрыемстваў – распрацоўка адукацыйнай платформы для павышэння лічбавай пісьменнасці насельніцтва, стварэнне дзяржаўных лічбавых платформ, прадастаўленне такіх тэхналагічных рашэнняў, як «разумны дом», «разумны горад» і іншыя.

Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы будзе спрыяць развіццю ўсіх сфер эканомікі і дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Азнаёміцца з праграмай можна на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь па спасылцы.

Фота: pravo.by