Зацверджана Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021 – 2025 гады - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Зацверджана Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021 – 2025 гады

16 сакавіка 2021

Пастановай Савета Міністраў ад 19 студзеня 2021 г. № 28 была зацверджаная Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021 – 2025 гады. Яе мэта – стварэнне ўмоў для паляпшэння здароўя насельніцтва з ахопам усіх этапаў жыцця, павышэння якасці і даступнасці паслуг сістэмы аховы здароўя. Дзяржпраграма будзе спрыяць дасягненню індыкатараў нацыянальнай бяспекі краіны ў сферы аховы здароўя і дэмаграфічнай бяспекі, а таксама Мэт устойлівага развіцця на нацыянальным узроўні (МУР 3 «Добрае здароўе»).

У адпаведнасці з дзяржпраграмай, прыярытэтнымі напрамкамі ў галіне аховы здароўя і дэмаграфічнай бяспекі да 2025 года будуць наступныя:

  • ўмацаванне рэпрадуктыўнага здароўя, фарміраванне культуры здаровага ладу жыцця і здароўезберажэння;
  • удасканаленне сістэмы падтрымкі сем’яў з дзецьмі, паляпшэнне ўмоў іх жыццядзейнасці, умацаванне інстытута сям’і;
  • развіццё амбулаторна-паліклінічнай службы;
  • развіццё аховы здароўя рэгіёнаў, у тым ліку міжрэгіянальных і міжраённых цэнтраў.

Сярод запланаваных мерапрыемстваў праграмы – распрацоўка канцэпцыі «Кампанія, дружалюбная бацькам», развіццё нацыянальнай сеткі «Здаровыя гарады і пасёлкі», удасканаленне медыка-генетычнай службы і іншыя. Азнаёміцца з праграмай можна на Нацыянальным прававым партале.

КАРТА САЙТА