Зацверджана Нацыянальная стратэгія развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Зацверджана Нацыянальная стратэгія развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года

23 кастрычніка 2020

На пасяджэнні Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь была разгледжана і зацверджана Нацыянальная стратэгія развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года.

У Стратэгіі нададзеная ўвага актуальным тэндэнцыям і перспектывам развіцця турызму ў сучасным свеце, пазначаная актуальная сітуацыя і патэнцыял развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь, вызначаныя ключавыя арыенціры развіцця турызму. Стратэгія будуецца на аснове аналізу сусветных тэндэнцый, актуальнага стану сферы турызму ў Рэспубліцы Беларусь, максімальнага выкарыстання турыстычнага патэнцыялу краіны, у тым ліку інтэграцыі намаганняў з боку сумежных галін і відаў дзейнасці.

Рэалізацыя Нацыянальнай стратэгіі развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь да 2035 года будзе спрыяць дасягненню Рэспублікай Беларусь Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года з дапамогай павелічэння ўкладу турызму ў эканоміку краіны, які забяспечвае яе інавацыйнае развіццё, высокі ўзровень канкурэнтаздольнасці, стварэнне новых працоўных месцаў і рост якасці жыцця насельніцтва. Адной з мэт Стратэгіі з’яўляецца пашырэнне практычнага ўкаранення акселератараў дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў турызме і ўваходжанне Рэспублікі Беларусь у лік 100 дэстынацый устойлівага турызму.

Азнаёміцца са Стратэгіяй можна на сайце belarustourism.by

КАРТА САЙТА