Зацверджаная Стратэгія развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Беларусі да 2030 года - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Зацверджаная Стратэгія развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Беларусі да 2030 года

29 чэрвеня 2021

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 чэрвеня 2021 г. № 349 была зацверджаная Стратэгія развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года.

Стратэгія – гэта комплексны дакумент, які замацоўвае сістэму дзяржаўных падыходаў да ўдасканалення ўмоў для эфектыўнага ўдзелу моладзі ў палітычным, сацыяльным, эканамічным і культурным развіцці Рэспублікі Беларусь да 2030 года. Мэта Стратэгіі – стварэнне ўмоў для запатрабаванасці моладзі ў краіне і ўцягванне яе ў грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.

Сярод асноўных прыярытэтаў Стратэгіі – павышэнне якасці сістэмы адукацыі, занятасць моладзі, здароўе моладзі, прававое выхаванне. Падтрымка моладзі з’яўляецца адной з платформаў паскарэння дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

Больш падрабязна аб прынятай стратэгіі можна пачытаць на Нацыянальным прававым партале

КАРТА САЙТА