Зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па прадухіленні дэградацыі зямель на 2021–2025 гады

Пастановай Савета Міністраў ад 15 чэрвеня 2021 г. № 341 зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па прадухіленні дэградацыі зямель (глеб) на 2021-2025 гады.
У план уключана 42 мерапрыемствы, якія накіраваны на:
- удасканаленне прававога рэгулявання ў галіне прадухілення дэградацыі зямель (глеб);
- рэалізацыю практычных мер па прадухіленні дэградацыі і аднаўлення дэградаваных зямель (глеб);
- павышэнне ўзроўню навукова-тэхнічных ведаў, нарошчванне патэнцыялу, інфармацыйнае забеспячэнне;
- умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва.
Сярод мерапрыемстваў праграмы наступныя:
- удасканаленне заканадаўства па пытаннях:
– размяшчэння, распрацоўкі, рэкультывацыі і ўнутрыгаспадарчага уліку кар’ераў, прызначаных для здабычы агульнапашыраных карысных выкапняў;
— устанаўлення дыферэнцыраваных нарматываў ўтрымання хімічных рэчываў у глебах;
— атрымання даных дыстанцыйнага зандзіравання зямлі ў дачыненні да тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- перавод прыдатных для вырошчвання лесу участкаў зямель у катэгорыю зямель ляснога фонду;
- экалагічная рэабілітацыя тарфянікаў;
- стварэнне тыпавой лічбавай платформы «Дакладнае земляробства».
Мерапрыемствы, уключаныя ў праект Нацыянальнага плана па прадухіленні дэградацыі зямель, накіраваныя на дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 15 «Захаванне экасістэм сушы».