Зацверджаны пералік дзяржаўных праграм на 2021-2025 гады - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Зацверджаны пералік дзяржаўных праграм на 2021-2025 гады

4 лютага 2021

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2020 г. № 759 зацверджаны пералік дзяржаўных праграм на 2021-2025 гады, у склад якога ўваходзіць 36 дзяржаўных праграм.

Дзяржаўныя праграмы з’яўляюцца найважнейшым механізмам імплементацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і дасягненні Мэт устойлівага развіцця. У дзяржаўных праграмах вызначаюцца ключавыя напрамкі дзяржаўнай палітыкі на пяцігодку, мерапрыемствы і крыніцы фінансавання.

У пералік дзяржаўных праграм уключаныя наступныя:

– Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь;

– Дзяржаўная праграма «Сацыяльная абарона»;

– Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека»;

– Дзяржаўная праграма «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў»;

– Дзяржаўная праграма «Беларускі лес»;

– Дзяржаўная праграма «Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка»;

– Дзяржаўная праграма «Энергазберажэнне»;

– Дзяржаўная праграма «Транспартны комплекс»;

– Дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе»;

– Дзяржаўная праграма «Лічбавае развіццё Беларусі» і іншыя.

Поўны пералік дзяржаўных праграм даступны па спасылцы.

КАРТА САЙТА