1

Захаванне і аднаўленне лясных экасістэм – уклад у дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця 15

За 2020 год, паводле дадзеных Мінлясгаса, у Беларусі з’явілася 46700 гектараў лясоў. Большая частка – 55,6% –  была створаная лесаводамі, астатнюю плошчу склалі лясы, якія з’явіліся дзякуючы натуральнаму лесааднаўленню. Таксама аднаўляліся ўчасткі распрацаваных усохлых насаджэнняў.

Захаванне і аднаўленне лясных экасістэм з’яўляецца адной з задач Мэты ўстойлівага развіцця 15 «Захаванне экасістэм сушы»: да 2020 года забяспечыць захаванне, аднаўленне і рацыянальнае выкарыстанне наземных і ўнутраных прэснаводных экасістэм і іх паслуг, у тым ліку лясоў.

У 2021 годзе лесагаспадарчыя ўстановы збіраюцца аднавіць і высадзіць лес на плошчы каля 39600 га.