Захаванне культурнай спадчыны – адна з задач Мэты ўстойлівага развіцця 11

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 студзеня 2021 г. № 53 зацверджаная Дзяржаўная праграма «Культура Беларусі» на 2021-2025 гады.
Дзяржаўная праграма ўключае пяць падпраграм: «Культурная спадчына», «Мастацтва і творчасць», «Функцыянаванне і інфраструктура сферы культуры», «Беларусы ў свеце» і «Архівы Беларусі». Іх задачы – захаванне культурнай спадчыны, забеспячэнне даступнасці ўстаноў культуры, развіццё прафесійнай творчасці, удасканаленне інфраструктуры сферы культуры, развіццё партнёрства. Больш падрабязна аб падпраграмах і мерапрыемствах у рамках Дзяржаўнай праграмы можна пачытаць на Нацыянальным прававым партале.
Інфармацыя аб рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады прадстаўленая ў прэзентацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Захаванне культурнай спадчыны з’яўляецца задачай 11.4 Мэты ўстойлівага развіцця 11. З інфармацыяй аб прагрэсе ў дасягненні паказчыкаў, якія звязаныя з гэтай задачай – «Агульная сума выдаткаў на душу насельніцтва на мэты захавання і абароны ўсёй культурнай і прыроднай спадчыны» і «Удзельная вага бюджэтных выдаткаў на развіццё культуры», «Колькасць аб’ектаў спадчыны Рэспублікі Беларусь, прызнаных аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА», можна азнаёміцца на Нацыянальнай платформе прадастаўлення справаздачнасці па паказчыках Мэт устойлівага развіцця.