1

Запушчана онлайн платформа для фарміравання пераліку інвестыцыйных праектаў «Рэгіянальная ініцыятыва»

У 2025 годзе шляхам трансфармацыі праграмы «Адзін раён – адзін праект» укаранёны новы механізм падтрымкі інвестыцыйных праектаў «Рэгіянальная ініцыятыва». 

Для збору і апрацоўкі заявак арганізацый і наступнага фарміравання пераліку інвестыцыйных праектаў «Рэгіянальная ініцыятыва» Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў стварыў анлайн-пляцоўку «рэгіянальная-ініцыятыва.бел».

Прадугледжваецца, што ў пералік уключаюцца праекты суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія адпавядаюць наступным крытэрыям: 

  • рэалізуюцца на тэрыторыі рэгіёнаў, за выключэннем абласных цэнтраў і г. Мінска, а таксама прылеглых да іх рэгіёнаў; 
  • з’яўляюцца значнымі для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна з улікам галіновых асаблівасцей; 
  • забяспечваюць стварэнне новых і мадэрнізацыю існуючых вытворчасцей, аб’ектаў транспартна-лагістычнай інфраструктуры, турызму і адпачынку, медыцынскага абслугоўвання, вытворчага прызначэння і грамадскага харчавання; 
  • забяспечваюць стварэнне не менш за 5 новых працоўных месцаў або працаўладкаванне дадаткова не менш за 5 чалавек на існуючыя працоўныя месцы для новых вытворчасцей. 

Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў «Рэгіянальная ініцыятыва» ўносіць важны ўклад у лакалізацыю Мэт устойлівага развіцця.