15 снежня 2020
Пасяджэнне Савета па ўстойліваму развіццю адбылося 14 снежня 2020 года. У пасяджэнні ўдзельнічалі нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Анатоль Ісачанка, пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Іаана Казана-Вішнявецкі, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Міністэрства эканомікі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі абмеркавалі прагрэс Рэспублікі Беларусь у дасягненні Мэт устойлівага развіцця, ход падрыхтоўкі нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года, Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады. Асобным пытаннем былі разгледжаны падыходы па прасоўванні канцэпцыі зялёнай эканомікі і ўстойліваму развіццю ва ўмовах змянення клімату.
Першы намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Белстат, кіраўнік міжсектаральнай групы па маніторынгу і ацэнцы дасягнення МУР Алена Кухарэвіч адзначыла прагрэс краіны ў ліквідацыі беднасці (МУР 1), забеспячэнні гендэрнай роўнасці (МУР 5), пераходзе да недарагіх і чыстых крыніц энергіі (МУР 7), развіцці інавацый і інфраструктуры (МУР 9), развіцці ўстойлівых гарадоў і населеных пунктаў (МУР 11), рэалізацыі адказнага спажывання (МУР 12), захаванні экасістэм сушы (МУР 15) і развіцці партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця (МУР 17). У прыватнасці, доля насельніцтва, якое жыве за нацыянальнай рысай беднасці, у 2017 годзе складала 5,9%, у 2019-м паступова знізілася да 5%, вытворчасць электраэнергіі за кошт выкарыстання энергіі сонца, ветру і вады ў 2017 годзе павялічылася ў параўнанні з 2010 годам у 13 разоў, працягваецца пераход на новыя тэхналогіі перапрацоўкі адходаў і зніжэнне выкарыстання палімернай упакоўкі. Пра іншыя прыклады можна даведацца ў інтэрв’ю Алены Кухарэвіч.
Эксперт ПРААН у Рэспубліцы Беларусь, загадчыца сектара эколага-эканамічных праблем ДНУ «Інстытут эканомікі НАН Беларусі» Надзея Батава прэзентавала вынікі аналізу выканання Нацыянальнага плана дзеянняў па зялёнай эканоміцы на 2021-2020 гады і прыярытэтных напрамках на наступныя пяць гадоў. Механізм зялёнага росту з’яўляецца дзейсным інструментам пераходу да ўстойлівага развіцця на глабальным і нацыянальным узроўнях і грунтуецца на прынцыпах экаэфектыўнасці, рэсурсазберажэння, міжсектаральнасці. Прыярытэтнымі напрамкамі развіцця зялёнай эканомікі ў Беларусі на перыяд да 2025 г. будуць з’яўляцца электратранспарт і гарадская мабільнасць, Энергетыка, уключаючы Аднаўляльныя крыніцы энергіі, Устойлівае спажыванне і вытворчасць, ўстойлівы турызм, інавацыйныя зялёныя і лічбавыя тэхналогіі.
Кіраўніца праекта ПРААН-ГЭФ «Падрыхтоўка сёмага Нацыянальнага паведамлення па рэалізацыі Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб змяненні клімату і трэцяй двухгадовай справаздачы Рэспублікі Беларусь» Ганна Едчык у сваім выступленні спынілася на важнасці ўліку пытанняў змянення клімату пры стратэгічным планаванні развіцця краіны. Змяненне клімату ў Беларусі ўплывае на эканоміку (Сельская і лясная гаспадарка), водныя рэсурсы, экасістэмы і здароўе насельніцтва. Змяненне клімату з’яўляецца комплекснай рамачнай праблемай, на рашэнне якой накіраваны стратэгія доўгатэрміновага развіцця з нізкім узроўнем выкіду парніковых газаў на перыяд да 2050 года, Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2035 года і іншыя стратэгічныя дакументы.
З прэзентацыямі можна азнаёміцца па спасылках: Перспектыўныя кірункі рэалізацыі канцэпцыі зялёнай эканомікі ў Беларусі і Аб уліку пытанняў змянення клімату пры стратэгічным планаванні развіцця краіны.
КАРТА САЙТА