Зводны рэестр экалагічнай інфармацыі за 2022 год падрыхтаваны ў Беларусі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Зводны рэестр экалагічнай інфармацыі за 2022 год падрыхтаваны ў Беларусі

2 лютага 2023

Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь сумесна з Цэнтрам экалагічнай інфармацыі рэспубліканскага навукова-даследчага унітарнага прадпрыемства «БелНДЦ «Экалогія» падрыхтаваны зводны рэестр экалагічнай інфармацыі дзяржаўнага фонду даных аб стане навакольнага асяроддзя і ўздзеяннях на яе за 2022 год.

Распрацоўка і публікацыя зводнага рэестра накіравана на прадастаўленне ўсім патэнцыйным спажыўцам звестак аб выглядзе і ахопе экалагічнай інфармацыі, якая знаходзіцца ў распараджэнні яе ўладальнікаў, і аб асноўных умовах, якія вызначаюць магчымасць прадастаўлення такой інфармацыі і доступу да яе.

Прадастаўленне актуальнай і дакладнай экалагічнай інфармацыі робіць важны ўнёсак у дасягненне Рэспублікі Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13, 14, 15 і іншых МУР.

КАРТА САЙТА