8 лютага 2021
Механізм зялёнага росту – эфектыўны інструмент для дасягнення ўстойлівага развіцця, асабліва ва ўмовах змянення клімату. Беларусь падпісала Парыжскае пагадненне аб змяненні клімату, узяўшы на сябе абавязацельства скараціць да 2030 года выкіды парніковых газаў не менш чым на 28 % да ўзроўню 1990 года. Праз гэта стымуляванне эканамічнага росту павінна адбывацца пры адначасовым скарачэнні выкарыстання прыродных рэсурсаў і выкідаў CO2.
Адзін з механізмаў барацьбы са змяненнем клімату з’яўляецца ўкараненне канцэпцыі зялёнай эканомікі. Такая эканоміка больш канкурэнтаздольная і інавацыйная за кошт укаранення лічбавых тэхналогій, новых працоўных месцаў і іншых механізмаў зялёнага пераходу да ўстойлівага росту.
У цяперашні час Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і пры экспертнай падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь распрацоўваецца Нацыянальны план дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі на перыяд да 2025 года. Прыярытэтнымі напрамкамі развіцця зялёнай эканомікі ў Беларусі на перыяд да 2025 г. будуць з’яўляцца электратранспарт і гарадская мабільнасць, аднаўляльныя крыніцы энергіі, устойлівае спажыванне і вытворчасць, устойлівы турызм, інавацыйныя зялёныя і лічбавыя тэхналогіі, зялёныя інвестыцыі.
Інфармацыя аб рэалізацыі Нацыянальнага плана дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь да 2020 года была прадстаўленая на Савеце па ўстойлівым развіцці і даступная па спасылцы. Таксама даступная Выніковая справаздача па рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнага плана дзеянняў па развіццю зялёнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь да 2020 года.
КАРТА САЙТА