1

“Зялёная” сельская гаспадарка для Захавання Балтыйскага мора

Канферэнцыя “Больш экалагічная сельская гаспадарка на карысць устойлівага мора / Канферэнцыя GRASS2018” прайшла ў Мінску 13-14 снежня 2018, сабраўшы палітыкаў, фермераў, прадстаўнікоў навуковай супольнасці і НКА, зацікаўленных у развіцці ўстойлівых падыходаў у сельскай гаспадарцы і захаванні Балтыйскага мора.

Беларусь стала пляцоўкай для правядзення канферэнцыі не выпадкова: краіна не мае выхаду да мора, але беларускія рэкі належаць басейну Балтыйскага мора, а значыць – уплываюць на працэсы, якія адбываюцца ў ім.

Галоўныя пагрозы, характэрныя як для вадаёмаў Беларусі, так і для Балтыйскага мора — гэта эўтрафікацыя (перанасычэнне вады фасфатамі і азотамі, якія прымушаюць ваду «квітнець») і пластык, які складае аснову марскога смецця. 

Эўтрафікацыя вадаёмаў напрамую звязана з сельскай гаспадаркай. Лішкі фасфару і азоту, якія ўтрымліваюцца ў угнаеннях, што шырока выкарыстоўваюцца, вымываюцца з глебы, трапляюць у ваду і ствараюць асяроддзе для развіцця сіне-зялёных водарасцяў. Водарасці  ў вялікай колькасці паглынаюць кісларод і не пакідаюць шанцу на выжыванне фауне вадаёмаў.

Як адзначыў на канферэнцыі выканаўчы сакратар “Кааліцыі “Чыстая Балтыка” Міхась Дуркін, важна ў гэтай сітуацыі разглядаць не асабліва экалагічную праблему, а спосабы яе вырашэння, якія маглі б спрыяць эканамічнаму росту і занятасці насельніцтва. Вырашать праблему эўтрафікацыі можна з дапамогай экалагізацыі і развіцця арганічнай сельскай гаспадарцы.

У падтрымку гэтай ідэі ў рамках канферэнцыі ўзнагародзілі пераможцаў нацыянальнага этапу конкурсу “Экалагічна дружалюбны фермер Балтыйскага рэгіёну – 2018”, арганізаванага праграмай Сусветнага фонду дзікай прыроды для экарэгіёну Балтыйскага мора (WWF Baltic Team) і Кааліцыяй “Чыстая Балтыка”. У конкурсе адзначалі фермераў, якія сваёй дзейнасцю зніжаюць эўтрафікацыю, паказваючы прыклад іншым. Галоўны прыз – 1000 еўра – атрымаў арганічны фермер Канстанцін Чычыра, які вырошчвае клубніцы ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Заахвочвальныя прызы сышлі ў арганічную гаспадарку “СідСад” і гаспарадку “Доктар Шарац”.

«Лёгка ўзяць і абвінаваціць фермераў у “квітненні” Балтыйскага мора, хоць гэта, сапраўды, так і ёсць. Таму нам было важна падтрымліваць тых, хто зніжае гэтую шкоду», — пракаментавала прадстаўніца Праграмы экарегіёна Балтыйскага мора Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF) Ану Суона.

Распавядаючы пра праблему пластыка ў сусветным акіяне, Яўген Лабанаў — дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў і каардынатар Партнёрскай групы ўстойлівага развіцця па экалагічных пытаннях — адзначыў, што акрамя «бачных» смеццевых выспаў у акіяне існуе мікрапластык, які ўяўляе сабой не меншую пагрозу. Найбольш адэкватным падыходам да памяньшэння шкоды ад пластыка спецыяліст называе цыркулярную эканоміку, якой была прысвечана асобная секцыя мерапрыемства.

У рамках панэльнай дыскусіі ўдзельнікі з Беларусі, Украіны, Расіі, Латвіі і іншых краін прыйшлі да высноў, што найбольш адчувальныя бар’еры для развіцця альтэрнатыўных формаў сельскай гаспадаркі на дадзены момант – гэта адсутнасць у краінах дастатковага заканадаўства і недахоп попыту на арганічную прадукцыю – больш карысную, але менш прывабную знешне.

Тэма канферэнцыі была разгледжана ў кантэксце Мэтаў устойлівага развіцця і ўнеску, які праца па развіцці ўстойлівай сельскай гаспадаркі і захаванню марскіх экасістэм, дадаюць да рэалізацыі Парадку 2030.

Мерапрыемства ў Мінску, якое з’яўляецца часткай маштабнай міжнароднай Канферэнцыі GRASS 2018, адбылося дзякуючы Цэнтру экалагічных рашэнняў, партнерcкой арганізацыі ў дасягненні МУР у Беларусі. Удзел у канферэнцыі прынялі прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Віталь Макей, намеснік начальніка аддзела інтэнсіфікацыі прамысловай жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Бялевіч, прадстаўнік Кааліцыі «Чыстая Балтыка» Міхаіл Дуркин і Ану Суона, прадстаўніца WWF Team in Baltics.

Источник информации и фотографий — ecoidea.by