2021 год абвешчаны Міжнародным годам крэатыўнай эканомікі ў мэтах ўстойлівага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

2021 год абвешчаны Міжнародным годам крэатыўнай эканомікі ў мэтах ўстойлівага развіцця

9 лістапада 2020

Адпаведную рэзалюцыю прыняла Генеральная Асамблея ААН. Рэзалюцыя заклікае ўсе краіны прыкласці намаганні па падтрымцы крэатыўнай эканомікі ў мэтах устойлівага развіцця.

Крэатыўная эканоміка будуецца на дзейнасці, якая заснаваная на ўзаемасувязі творчасці, ведаў і тэхналогій, а таксама на культурных каштоўнасцях, мастацкай творчасці і культурнай спадчыне. Важнасць крэатыўнай эканомікі ў тым, што яна фармуе інавацыйны патэнцыял для ўстойлівага развіцця. Прадпрымальніцтва, творчасць і інавацыі надаюць новы імпульс эканамічнаму росту і забяспечваюць больш шырокія магчымасці для ўсіх, уключаючы жанчын і моладзь.

Крэатыўная эканоміка можа спрыяць рэалізацыі ўсіх трох кампанентаў устойлівага развіцця і выкананню Парадка дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030. Яна садзейнічае эканамічнаму росту і інавацыйнай дзейнасці, выкараненню галечы, забеспячэнню поўнай і прадукцыйнай занятасці і годнай працы для ўсіх, павышэнню якасці жыцця і пашырэнню правоў і магчымасцяў жанчын і моладзі і зніжэння няроўнасці ўнутры краін і паміж імі.

КАРТА САЙТА