Меню

Школа маладога педагога адкрыецца ў Гродне

11 жніўня 2022

З 15 па 19 жніўня 2022 года ў Гродне будзе працаваць школа маладога педагога для настаўнікаў са стажам да 2 гадоў.

Праграмай школы прадугледжана правядзенне майстар-класаў, трэнінгаў, лекцый-дыялогаў, дзелавых гульняў з супрацоўнікамі інстытута, падчас якіх удзельнікі азнаёмяцца з сучаснымі падыходамі да праектавання і правядзення навучальных заняткаў, новымі адукацыйнымі тэхналогіямі, інавацыямі ў адукацыі, псіхолага-педагагічнымі падыходамі да арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Школа маладога педагога садзейнічае прафесійнаму і творчаму росту настаўнікаў, распаўсюджванню інавацыйнага педагагічнага вопыту, а таксама робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб школе маладога педагога можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/regions/view/shkola-molodogo-pedagoga-budet-rabotat-v-grodno-s-15-po-19-avgusta-518103-2022/.

карта сайта