Меню

У Мінску пройдзе 26-ы Беларускі энергетычны і экалагічны форум

10 жніўня 2022

11-14 кастрычніка 2022 года ў Мінску пройдзе 26-ы Беларускі энергетычны і экалагічны форум «Energy Expo 2022».

Форум з'яўляецца пляцоўкай для абмеркавання пытанняў па павышэнні энергаэфектыўнасці, прэзентацыі дасягненняў паліўна-энергетычнага комплексу, абмену прафесійнымі ведамі і досведам, умацавання і развіцця супрацоўніцтва.

У праграму форуму ўключана правядзенне канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, тэматычных дыскусій, прэзентацый кампаній-удзельнікаў і выставак, на якіх айчынныя і замежныя эксперты прадставяць сучасныя тэхналагічныя рашэнні паліўна-энергетычнага комплексу, а таксама лепшыя інавацыйныя распрацоўкі ў сферы электраэнергетыкі, газавай галіны. энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій, лічбавага развіцця.

Правядзенне Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 9, 13, 15, 17 і іншых.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні форума Energy Expo 2022 можна азнаёміцца па спасылцы: https://energyexpo.by/.

карта сайта