Меню

Беларусь знаходзіцца на 60 месцы ў Глабальным індэксе чалавечага развіцця

11 верасня 2022

Паводле дакладу ПРААН аб чалавечым развіцці 2021/2022, Беларусь знаходзіцца на 60 месцы сярод 191 дзяржаў у Глабальным індэксе чалавечага развіцця.

Індэкс чалавечага развіцця – гэта інтэгральны паказчык, які разлічваецца для вымярэння сярэдняй працягласці жыцця, працягласці навучання і валавога нацыянальнага даходу па парытэту пакупніцкай здольнасці на душу насельніцтва на канкрэтнай тэрыторыі.

Асноўныя паказчыкі, якія прымаюцца да ўвагі пры распрацоўцы Глабальнага індэкса чалавечага развіцця - сярэдняя працягласць жыцця (72,4 года ў Беларусі), працягласць навучання (больш за 15,2 года ў Беларусі), валавы даход на душу насельніцтва з папраўкай на парытэт пакупніцкай здольнасці ( $ 18 849 у Беларусі).

Паказчыкі індэкса чалавечага развіцця адлюстроўваюць прагрэс Рэспублікі Беларусь у дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

Фота: Unsplash

карта сайта