Абласны турнір па праграміраванні прайшоў у Магілёве

11 лістапада 2022 года на базе Інкубатара малога прадпрымальніцтва ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» прайшоў фінал абласнога турніру па праграмаванні «Камандны хакатон Coding Fest-7».
Абласны турнір па праграміраванні праходзіць у рэгіёне з 2016 года і накіраваны на падтрымку таленавітай моладзі і арганізацыю маладзёжнага стартап-руху. Арганізатарам выступае Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця сумесна з камітэтам эканомікі і галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
У адукацыйнай частцы турніру хлопцам расказалі, як будаваць маркетынгавую дзейнасць для прасоўвання прадукту на рынку, як інтэрнэт рэчаў дапамагае арганізаваць сучаснае жыццё, а таксама аб настройках плат і іх праграмаванні. Усяго ў 2022 годзе для ўдзелу ў турніры было пададзена 22 праекты, 10 з іх прайшлі ў фінал. Абсалютнымі пераможцамі сталі два праекты:
- «MuseBel», аўтары Кавалёва Святлана і Драбышэўская Вольга з Сацыяльна-гуманітарнага каледжа УА «МДУ ім. А.А. Куляшова»;
- «Турыстычны гід побач», аўтар Гапоненка Алег з ДУА «СШ №10 г. Бабруйска».
Правядзенне абласнога турніру па праграмаванні «Камандны хакатон Coding Fest-7» робіць унёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб турніры можна азнаёміцца па спасылцы.