Чацвёрты рэгіянальны форум #GBCregions прайшоў у Віцебску - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Чацвёрты рэгіянальны форум #GBCregions прайшоў у Віцебску

26 лістапада 2021

25 лістапада 2021 года ў Віцебску адбыўся чацвёрты Рэгіянальны форум #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне – рэгіёны).

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальны цэнтр абмену трафікам, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг і Беларускія хмарныя тэхналогіі пры падтрымцы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі IT-кампаній, банкаў, бізнесу і навучальных устаноў.

У ходзе форуму эксперты і ўдзельнікі абмеркавалі такія тэмы як інавацыі і цывравыя трансфармацыі ў нафтахіміі, энергетыцы, лясной і культурнай сферах; асаблівасці асноўных палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных даных»; штучны інтэлект; біяметрычная ідэнтыфікацыя і іншыя.

Акрамя таго, у рабоце Рэгіянальнага форуму з дакладамі выступілі кампанія Huawei па тэме ўстойлівага развіцця і дасягнення вугляроднай нейтральнасці, а таксама ТАА «Беларускія хмарныя тэхналогіі» – па тэме распрацоўкі нацыянальнай смарт-платформы.

Правядзенне Рэгіянальнага форуму #GBCregions накіравана на рашэнне задач Мэт устойлівага развіцця 7, 8, 9, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылках: https://www.tvr.by/news/obshchestvo/regionalnyy_tsifrovoy_forum_gosudarstvo_biznes_grazhdane_startoval_v_vitebske/?utm_source=yxnews&utm_medium=desktop, https://www.belta.by/society/view/huawei-na-gbcregions-o-perspektivah-razvitija-zelenoj-energetiki-v-belarusi-471522-2021/?utm_source=yxnews&utm_medium=desktop.

КАРТА САЙТА