15 кастрычніка 2021
14 кастрычніка 2021 года ў Брэсце адбыўся другі Рэгіянальны форум #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне — рэгіёны).
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальны цэнтр абмену трафікам, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг, а таксама Беларускія хмарныя тэхналогіі.
У рэгіянальным форуме прынялі ўдзел кіраўнікі дзяржаўных арганізацый, абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі IT-кампаній, банкаў, бізнесу і навучальных устаноў.
Галоўнай мэтай правядзення форуму з’яўлялася павышэнне інфармаванасці арганізацый Брэсцкай вобласці па пытаннях інфармацыйнай бяспекі.
У рамках форуму абмяркоўваліся пытанні абароны інфармацыі, развіцця створанага электроннага ўрада Рэспублікі Беларусь, ўкаранення біяметрычных дакументаў, рэалізацыі элементаў «разумнага горада» на рэгіянальным узроўні, павышэння IT-пісьменнасці грамадства, рэалізацыі IT-праектаў дзяржаўных органаў і арганізацый, разгляду перспектыўных распрацовак і інш.
Без лічбавай трансфармацыі немагчыма заставацца канкурэнтаздольнымі, вырабляць запатрабаваныя на міжнародным рынку прадукты і паслугі. Правядзенне падобнага мерапрыемства дае магчымасць усвядоміць патрэбы дзяржавы, бізнесу і грамадства, а таксама ўносіць ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэтаў ўстойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб рэгіянальным форуме ў Брэсце можна азнаёміцца па спасылцы: https://zarya.by/news/glavnye-novosti/v-breste-segodnja-prohodit-regionalnyj-forum-gbcregions/.
КАРТА САЙТА