Эканамічны форум пройдзе ў Гомелі

21-22 верасня 2023 г. у Гомелі адбудзецца XVII Гомельскі эканамічны форум, арганізаваны Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам.
Форум зъяўляецца пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў міжнароднага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама ўстанаўлення доўгатэрміновых міжрэгіянальных і кааперацыйных сувязей.
Праграма Форума прысвечана ключавым пытанням развіцця Гомельскай вобласці ў сферах прамысловасці, інавацый, інвестыцый, прадпрымальніцтва, турызму і сацыяльнай сферы.
Падрабязней з праграмай Форума можна азнаёміцца па спасылцы.
Правядзенне XVII Гомельскага эканамічнага форуму ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.