Інавацыйныя падыходы зялёнай мабільнасці ужытыя ў Полацку і Наваполацку - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Інавацыйныя падыходы зялёнай мабільнасці ужытыя ў Полацку і Наваполацку

21 чэрвеня 2021

Полацк і Наваполацк сталі пілотнымі гарадамі, у якіх была створаная новая дарожная інфраструктура, у тым ліку і для веласіпедыстаў, ужытыя інавацыйныя тэхналогіі арганізацыі руху грамадскага транспарту і рэгулявання транспартных патокаў.

Прымяненне інавацыйных падыходаў зялёнай мабільнасці мае шэраг пераваг для мясцовых жыхароў. Скарачаюцца выкіды CO2 і канцэнтрацыя шкодных рэчываў у паветры. Жыхары выбіраюць здаровы лад жыцця. Ствараюцца перадумовы для развіцця мясцовага прадпрымальніцтва: пашырэння веласіпеднага сэрвісу і адкрыцця новых камерцыйных пунктаў у пешаходных і веласіпедных зонах. Аптымізацыя сістэмы руху грамадскага транспарту, разумныя святлафоры і інавацыйная дарожная разметка дазваляюць зрабіць перамяшчэнне па горадзе больш зручным і бяспечным. Зялёная мабільнасць дапамагае зрабіць малыя гарады камфортней, экалагічней, пашырае магчымасці для выкарыстання новых лічбавых тэхналогій, стымулюе новыя партнёрства і міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне, што ўносіць істотны ўклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 10, 11, 13, 15, 17.

Праект «Зялёныя гарады» рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы Глабальнага экалагічнага фонду (ГЭФ). Больш падрабязную інфармацыю аб рэалізацыі праекта можна знайсці па спасылцы.

КАРТА САЙТА