1

Перспектывы лічбавай будучыні абмеркавалі на форуме #GBCregions у Бабруйску

16 снежня 2021 года форум #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне — рэгіёны) з галоўнай тэмай «Пераход у дзесяцігоддзе лічбавых адносін без межаў» прайшоў у Бабруйску.

Мерапрыемства ў Бабруйску з’яўляецца працягам буйнога рэгіянальнага форума, які адбыўся 14 снежня ў Магілёве. Актуальнасць яго правядзення абумоўлена канцэнтрацыяй на тэрыторыі Бабруйска 35 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў прамысловасці розных галін.

Арганізатарамі форуму выступілі Нацыянальны цэнтр абмену трафікам, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг, а таксама Беларускія хмарныя тэхналогіі. Форум прайшоў пры падтрымцы Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага аблвыканкама і Бабруйскага гарвыканкама.

Кіраўнікі і прадстаўнікі буйных прадпрыемстваў горада абмеркавалі стан, развіццё і перспектывы лічбавай будучыні краіны, пераходу дзяржавы і грамадства ў лічбавую плоскасць, а таксама абарону персанальных звестак. Таксама на форуме былі прадстаўлены праекты, звязаныя з выкарыстаннем тэхналогій: 5G для забеспячэння рабатызаванага і дыстанцыйнага кіравання тэхнікай, лічбавыя двайнікі, прамысловы інтэрнэт рэчаў і іншыя.

Правядзенне Рэгіянальнага форуму #GBCregions накіравана на рашэнне задач Мэт устойлівага развіцця 7, 8, 9, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб лічбавым форуме ў Бабруйску можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/regions/view/perspektivy-tsifrovogo-buduschego-obsudili-na-forume-gbcregions-v-bobrujske-475145-2021/.