1

Праект «Васільковы край» аб’яднае больш за 300 тураб’ектаў Віцебскай вобласці ў 2024 годзе

З 2021 года ў Віцебскай вобласці рэалізуецца пілотны праект «Васільковы край». Мэта праекта – эфектыўнае выкарыстанне ўнікальных рэсурсаў для павышэння турыстычнай прывабнасці Віцебскага рэгіёну.

Ідэя праекта заключаецца ў прасоўванні турыстычных магчымасцяў рэгіёну праз устаноўленыя на турыстычным аб’екце QR – коды «Васільковы гід». З дапамогай мабільнага прыкладання «Васільковы край – Life» турыст можа азнаёміцца з турыстычным аб’ектам і яго гісторыяй. Таксама прыкладанне ўключае навігацыю па гарадах і раённым цэнтрам вобласці, у тым ліку маршруты, віртуальныя туры, аўдыёгіды па розных папулярных месцах і славутасцях рэгіёну.

На сённяшні дзень у праект уцягнута 12 раёнаў Віцебскай вобласці, на якіх размешчаны 150 турыстычных аб’ектаў. У 2024 годзе праект распаўсюдзіцца на ўсе раёны і аб’яднае больш за 300 ключавых турыстычных аб’ектаў Віцебскага рэгіёна.

Праект «Васільковы край» стварае ўмовы для развіцця ўнутранага турызму і турыстычнай інфраструктуры Віцебскага рэгіёну, што ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 11, 12 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы.