19 лютага 2026
12 лютага 2026 года адбыўся рабочы візіт Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР, Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Татарыновіча і Краінавай каманды ААН у Мінскую вобласць для абмеркавання прыярытэтных напрамкаў устойлівага развіцця. У рабочым візіце таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Лагойскага раённага выканаўчага камітэта, прадпрыемстваў і арганізацый Мінскай вобласці, мясцовыя СМІ.
Праграма візіту ўключала наведванне аб’ектаў сацыяльна-эканамічнага і гісторыка-культурнага значэння Лагойскага раёна. Дэлегацыя наведала мемарыял ва ўрочышчы «Іванаўшчына», ДУА «Дзіцячы садок №5 г.Лагойска», АТ «АМКАДОР-ЛЕСМАШ», сацыяльны пансіянат «Надзейны бераг» і ДУК «Лагойскі гісторыка-краязнаўчы музей імя Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў».
Мерапрыемства працягнулася ў фармаце круглага стала «Партнёрства ў інтарэсах рэалізацыі рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Мінскай вобласці», які прайшоў у Лагойску.
Адкрываючы круглы стол, Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР Уладзіслаў Татарыновіч адзначыў намаганні Беларусі па рэалізацыі Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і высокі прагрэс краіны ў дасягненні МУР. Для каардынацыі работы ў гэтай сферы Указам Прэзідэнта вызначаны статус Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МУР, сфарміраваны Савет па ўстойліваму развіццю, распрацавана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2040 года, Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026–2030 гады і іншыя стратэгічныя і праграмныя дакументы. Акрамя таго, укаранёны сучасныя тэхналогіі збору і распаўсюджвання інфармацыі, аўтаматызаваны працэс абмену данымі, які дае магчымасць адсочваць дынаміку паказчыкаў, а таксама падрыхтавана кіраўніцтва па ацэнцы праектаў нарматыўных прававых актаў на адпаведнасць МУР.
«Мы для сябе ставім такія ж амбіцыйныя задачы, каб і ў новых праграмных дакументах на будучую пяцігодку дасягненне Мэт устойлівага развіцця знайшло сваё адлюстраванне праз канкрэтныя мерапрыемствы», – адзначыў Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР.
Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР таксама падкрэсліў важнасць лакалізацыі МУР і актуальнасць правядзення працоўных візітаў у рэгіёны для ўмацавання партнёрства Краінавай каманды ААН і рэгіянальных улад.
Асноўныя напрамкі развіцця Мінскага рэгіёну, вызначаныя ў Рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Мінскай вобласці да 2040 года (РСУР), распрацаванай пры падтрымцы ПРААН у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», фінансуемага Урадам Расійскай Федэрацыі, прадставіў намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Дзяніс Курленка. Ён адзначыў цесную ўвязку дакумента з Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага развіцця да 2040 года і Мэтамі ўстойлівага развіцця.
Так, РСУР Мінскай вобласці ўключае пяць прыярытэтаў:
Дзяніс Курленка таксама паведаміў аб завяршэнні работы па распрацоўцы Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці да 2030 года і стратэгій для раёнаў Мінскай вобласці на сярэднетэрміновую перспектыву з улікам іх спецыфікі.
«Гэтыя дакументы ўключаюць асноўныя мерапрыемствы, аб’екты, якія будуць рэалізаваны або ўведзены ў эксплуатацыю на працягу трох гадоў, сярод іх – аб’екты сельскай гаспадаркі, сацыяльныя, інфраструктурныя. Ёсць мерапрыемствы па ўладкаванні населеных пунктаў, раённых цэнтраў і аграгарадкоў. Мы размеркавалі іх па гадах і вызначылі крыніцы фінансавання. Ёсць галіновыя стратэгіі, дзе кожны рэгулятар мае свой дакумент на тры гады і ўвязаны з рэгіянальнымі стратэгіямі», – паведаміў Дзяніс Курленка.
Намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта адзначыў значны ўклад вобласці ва ўстойлівае развіццё краіны і падкрэсліў упэўненасць у яе далейшым росце і раскрыцці патэнцыялу.
Прадстаўнікі агенцтваў ААН у Рэспубліцы Беларусь абазначылі ключавыя напрамкі работы ў Мінскай вобласці, прадставілі інфармацыю аб бягучых праектах і выказалі ўпэўненасць у прадаўжэнні супрацоўніцтва, у тым ліку ў іншых рэгіёнах Беларусі.
.
Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь Расул Багіраў, адзначаючы шырокі ўдзел у мерапрыемстве прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, бізнесу, грамадскіх арганізацый, моладзі і Краінавай каманды ААН, падкрэсліў важнасць міжсектаральнага і міжпакаленчага дыялога для рэалізацыі МУР, асабліва на рэгіянальным узроўні. Рамачная праграма супрацоўніцтва ААН і Рэспублікі Беларусь у галіне ўстойлівага развіцця на 2026–2030 гады сінхранізаваная з нацыянальнымі прыярытэтамі і надае асаблівую важнасць лакалізацыі МУР. Для паспяховай рэалізацыі Рамачнай праграмы ўмацаванне ўзаемадзеяння на мясцовым узроўні набывае стратэгічнае значэнне. У сувязі з гэтым вопыт Мінскай вобласці можа служыць арыенцірам у пытаннях лакалізацыі МУР, ствараючы аснову для сумеснай работы.
Пастаянны прадстаўнік ПРААН у Рэспубліцы Беларусь Жэнфэй Лю падкрэсліла, што РСУР Мінскай вобласці – гэта амбіцыйная дарожная карта, распрацаваная кіраўніцтвам вобласці пры падтрымцы ПРААН. Прыярытэты, вызначаныя ў РСУР, поўнасцю адпавядаюць мандату і Краінавай праграме ПРААН на 2026–2030 гады. За мінулыя пяць гадоў ПРААН аказала шырокую падтрымку ў Мінскай вобласці ў такіх напрамках як: пабудова інклюзіўнай і інавацыйнай эканомікі, чалавечае развіццё, экалагічная бяспека і ўстойлівае прыродакарыстанне. Жанфэй Лю адзначыла гатоўнасць працаваць над пашырэннем напрамкаў супрацоўніцтва праз прадастаўленне тэхнічнай дапамогі і міжнароднай экспертызы.
Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь Рустам Хайдараў адзначыў, што наведванне ДУА «Дзіцячы садок № 5 г. Лагойска» стала яркім пацвярджэннем таго, як у Беларусі ствараюцца ўмовы для ўсебаковага развіцця дзяцей і інклюзіўнага навучання,які дазваляе дзецям з асаблівасцямі развіцця быць паўнапраўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу і грамадскага жыцця. ЮНІСЕФ працягвае аказваць падтрымку вобласці ў такіх напрамках, як прасоўванне інклюзіўнай адукацыі, пашырэнне ініцыятывы «Гарады, дружалюбныя дзецям і падлеткам», развіццё паслуг ранняга ўмяшання і Цэнтраў дружалюбных падлеткам, якія аказваюць паслугі аховы здароўя дзецям і падлеткам, а таксама ўмацаванне практык абароны дзяцей. Рустам Хайдараў падкрэсліў, што пашырэнне супрацоўніцтва на мясцовым узроўні з’яўляецца адным з прыярытэтаў Краінавай праграмы ЮНІСЕФ на 2026–2030 гады, таму ЮНІСЕФ мае намер і ў далейшым актыўна падтрымліваць плённае супрацоўніцтва з Мінскай вобласцю, накіраванае на забеспячэнне дабрабыту кожнага дзіцяці.
Кіраўнік офіса ЮНФПА ў Рэспубліцы Беларусь Вольга Атрошчанка адзначыла значныя дасягненні Беларусі ў рэалізацыі комплекснай дэмаграфічнай палітыкі і развіцці сістэмы аховы рэпрадуктыўнага здароўя, падкрэсліўшы іх адпаведнасць прыярытэтам Рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Мінскай вобласці да 2040 года.У сваёй прэзентацыі яна падкрэсліла, што ініцыятывы ЮНФПА па ўмацаванні патэнцыялу спецыялістаў у раннім выяўленні раку шыйкі маткі і малочнай залозы, развіццю рэгіянальнай сістэмы даных па МУР, фарміраванню доказнай базы для ўдасканалення дапамогі людзям, а таксама папулярызацыі актыўнага даўгалецця ствараюць трывалую аснову для далейшага пашырэння партнёрства з органамі і арганізацыямі вобласці. У якасці перспектыўных напрамкаў абазначаны развіццё ініцыятывы «Кампаніі, дружалюбныя бацькам» па стварэнню магчымасцей для бескампраміснага сумяшчэння прафесійнага развіцця і адказнага бацькоўства і развіццё валанцёрскага руху сярод людзей старэйшага і маладога ўзросту, ствараючы мост пакаленняў. У завяршэнне было адзначана, што прадстаўленыя ў ходзе візіту практычныя вынікі могуць служыць мадэльнымі рашэннямі для краін рэгіёну ВЕЦА і за яго межамі.
Кіраўнік офіса УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь Магдалена Агілар Пуліда выказала цікавасць УВКБ ААН у больш актыўным удзеле ў дзейнасці, накіраванай на пашырэнне доступу бежанцаў, асоб, якія шукаюць прыстанішча, і асоб без грамадзянства да рынку працы і сістэмы сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, падтрымліваючы такім чынам намаганні краіны па дасягненні МУР і рэалізацыі прынцыпу «Не пакідаць нікога ўбаку».
Першы сакратар Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Лілія Сабірава адзначыла плённае супрацоўніцтва Расійскай Федэрацыі з Рэспублікай Беларусь у пытаннях рэалізацыі Парадку дня – 2030, рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі«Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», якi фінансуецца Расійскай Федэрацыяй, і іншых міжнародных праектаў, а таксама пацвердзіла гатоўнасць Расійскай Федэрацыі працягваць супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.
У 2025 годзе пры падтрымцы ПРААН ва ўсіх рэгіёнах Беларусі была рэалізавана 21 пілотная ініцыятыва па МУР. Начальнік арганізацыйнага аддзела цэнтральнага ўпраўлення ГА «Беларускага таварыства інвалідаў па зроку» Ірына Сухоцкая падзялілася вопытам і прадставіла вынікі рэалізацыі на тэрыторыі Мінскай вобласці пілотнай ініцыятывы па навучанні адаптыўным відам спорту людзей з інваліднасцю па зроку: SHOWDOWN.У рамках ініцыятывы 72 чалавекі з інваліднасцю па зроку прайшлі навучанне гульні ў SHOWDOWN, 16 суддзяў-трэнераў былі падрыхтаваны да правядзення заняткаў і спаборніцтваў. Акрамя таго, адбыўся Рэспубліканскі турнір па SHOWDOWN з удзелам 33 чалавек з інваліднасцю па зроку.
Начальник управления развития экосистемы ОАО «Белагропромбанк» Виктория Барисевич представила ключевые направления поддержки бизнеса в Минской области, включая развитие стартап проектов, инициативы по поддержке женского и молодежного предпринимательства, а также деятельность центров притяжения «iGrow — Я расту», функционирующих в регионе.
З сістэмай сацыяльнай падтрымкі ўразлівых катэгорый насельніцтва Мінскай вобласці ўдзельнікаў круглага стала азнаёміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Тамара Красоўская. Яна праінфармавала аб напрамках дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі ўразлівых катэгорый насельніцтва, а таксама прадставіла дзейныя меры дзяржаўнай падтрымкі, механізмы адраснай падтрымкі і комплексныя падыходы да суправаджэння сем’яў, пажылых людзей і грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Урач-афтальмолаг УАЗ «Крупская цэнтральная раённая бальніца», член Моладевага савета пры Мінскім абласным Савеце дэпутатаў Ала Карпейчык, абапіраючыся на ўласны прафесійны вопыт, прадставіла аўдыторыі прыклады маладзевых ініцыятыў у кантэксце Парадаку дня – 2030, а таксама асвятліла рэалізацыю маладзевай палітыкі Рэспублікі Беларусь на мясцовым узроўні, накіраваную на раскрыццё патэнцыялу маладых грамадзян і іх усебаковае развіццё.
Чакаецца, што прапановы і каментарыі, атрыманыя ў ходзе рабочага візіту ў Мінскую вобласць, унясуць унёсак у рэалізацыю Рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Мінскай вобласці да 2040 года і дасягненне Мэт устойлівага развіцця Рэспублікай Беларусь.
Круглы стол «Партнёрства ў інтарэсах рэалізацыі рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Мінскай вобласці» арганізаваны Мінскім абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы ПРААН у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыяй.
КАРТА САЙТА