Пытанні стварэння здаровых і бяспечных умоў працы абмеркавалі ў Магілёве

8-9 верасня 2022 года ў Магілёве прайшла VIII Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы. Прафілактыка вытворчага траўматызму».
У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага нагляду, а таксама прадпрыемстваў – Беларуская чыгунка, ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», ААТ «Мінскі трактарны завод», ААТ «Нафтан», ААТ «Інтэграл» і інш.
У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі пытанні стварэння здаровых і бяспечных умоў працы, прафілактыкі вытворчага траўматызму, асноўныя напрамкі ўдасканалення заканадаўства аб працы і ахове працы, а таксама падзяліліся вопытам практычнай работы па арганізацыі бяспечных умоў працы.
Стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 8 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы: https://mintrud.gov.by/ru/news-ru/view/v-mogileve-8-9-sentjabrja-projdet-respublikanskaja-konferentsija-po-oxrane-truda-5859-2022/.