Рэгіянальная канферэнцыя «Лакалізацыя Мур на рэгіянальным узроўні» пройдзе ў Магілёўскай вобласці - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Рэгіянальная канферэнцыя «Лакалізацыя Мур на рэгіянальным узроўні» пройдзе ў Магілёўскай вобласці

18 жніўня 2021

19 жніўня 2021 года ў Магілёўскім раёне, в. Салтанаўка пройдзе канферэнцыя на тэму «Лакалізацыя Мэтаў ўстойлівага развіцця на рэгіянальным узроўні».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звернецца Нацыянальны каардынатар па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Анатоль Ісачанка. У рэгіянальнай канферэнцыі таксама прымуць удзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады, бізнес структур, акадэмічных колаў, НДА.

Галоўная мэта канферэнцыі – абмеркаваць пачатак рэалізацыі Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці на перыяд да 2035 года і прэзентаваць вынікі конкурсу лепшых практык па рэалізацыі Стратэгіі. У ходзе рэгіянальнай канферэнцыі ўдзельнікі падзеляцца думкамі аб стане і перспектывах устойлівага развіцця Магілёўскага рэгіёну, а таксама пра ўклад у дасягненне Мэтаў ўстойлівага развіцця на рэгіянальным узроўні.

На палях рэгіянальнай канферэнцыі будзе дзейнічаць выстава «Думай глабальна — дзейнічай лакальна», у рамках якой адбудзецца прэзентацыя конкурсных ініцыятыў і лепшых праектаў Магілёўскай вобласці.

КАРТА САЙТА