1

Рэсурсны цэнтр для навучання спецыялістаў сацыяльнай службы адкрылі ў Брэсце

У студзені 2024 г. на базе дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Брэста» пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН у Беларусі (ЮНІСЕФ) пачаў працу рэсурсны цэнтр для навучання спецыялістаў сацыяльнай службы. Для Брэсцкай вобласці гэта пілотны праект.

Рэсурсны цэнтр прадугледжвае акумуляванне лепшых практык, іх тыражаванне, вывучэнне прымянення новых падыходаў і методык. У рэсурсам цэнтры спецыялісты будуць абменьвацца вопытам, павышаць свае веды па такіх пытаннях, як арганізацыя сацыяльнага патранату сем’яў, прафесійныя зносіны з сем’ямі ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, менеджмент сацыяльных праектаў і інш.

Функцыянаванне рэсурснага цэнтра для навучання спецыялістаў сацыяльнай службы зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 4, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб рэсурсным цэнтры можна азнаёміцца па спасылцы.