30 красавіка 2021
Шчучын афіцыйна далучыўся да рэалізацыі ініцыятывы «Гарады, дружалюбныя дзецям і падлеткам». У горадзе прайшла цырымонія падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Шчучынскім раённым выканаўчым камітэтам і Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ).
Рэспубліка Беларусь далучылася да міжнароднай ініцыятывы «Горад, дружалюбны дзецям» у 2006 годзе. На дадзены момант 26 беларускіх гарадоў прымаюць удзел у рэалізацыі ініцыятывы. Шчучын стане 27 горадам. Удзел у ініцыятыве «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам» азначае пастаяннае імкненне клапаціцца аб якасці жыцця дзяцей. Для рэалізацыі ініцыятывы неабходна распрацаваць план дзеянняў, закліканы дапамагчы гораду стаць больш добразычлівым да дзяцей і падлеткаў ва ўсіх аспектах, якія тычацца кіравання, інфраструктуры і паслуг. Адметнай асаблівасцю ініцыятывы з’яўляецца абавязковы ўдзел дзяцей і моладзі ў працэсах прыняцця рашэнняў, якія закранаюць іх інтарэсы.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб ініцыятыве «Горад, дружалюбны дзецям» можна азнаёміцца на сайце ЮНІСЕФ.
КАРТА САЙТА