Складскія памяшканні Віцебскай вобласці поўнасцю вызвалены ад непрыдатных пестыцыдаў

26 красавіка 2023 года для экалагічна бяспечнага знішчэння са склада паблізу вёскі Дзярновічы Полацкага раёна была адпраўлена апошняя партыя непрыдатных пестыцыдаў. У выніку чаго складскія памяшканні Віцебскай вобласці поўнасцю былі поўнасцю вызвалены ад непрыдатных пестыцыдаў, якія захоўваліся там.
Да пачатку рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Устойлівае кіраванне стойкімі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6» агульная вага непрыдатных пестыцыдаў на складах сельскагаспадарчых арганізацыі Беларусі складала больш за 1400 тон. На сённяшні дзень ад гэтых небяспечных адходаў вызвалены 21 склад у Віцебскай і Гродзенскай абласцях – каля 920 тон. Засталося яшчэ каля 500 тон у Мінскай вобласці, якія плануецца транспартаваць з тэрыторыі краіны да канца красавіка 2024 года.
Ліквідацыя стойкіх арганічных забруджванняў з тэрыторыі краіны ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб ачыстцы тэрыторый Беларусі ад пестыцыдаў можна азнаёміцца па спасылцы.